Журналістка газеты "Новгородские ведомости" Алена Кузьміна стала адной з удзельніц прэс-туру для расейскіх журналістаў, які скончыцца 11 верасня ў Менску прэс-канферэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі. У сваім блогу на інтэрнэт-старонцы выдання Кузьміна напісала, што беларусы зусім не саромяцца свайго савецкага мінулага ў адрозненні ад жыхароў суседняй Расеі.
Як прыклад - карціна з выявай Уладзіміра Леніна ўнутры чыгуначнага вакзала Оршы:
"Цікава яшчэ тое, што беларусы, відавочна , не саромеюцца ў адрозненне ад нас свайго нядаўняга савецкага мінулага. Звярнула на гэта ўвагу некалькі гадоў таму, калі я ўдзельнічала ў такім жа прэс-туры па Беларусі, і цяпер бачу , што і праз некалькі гадоў беларусы не здрадзілі гэтаму правілу. У Оршы, "Усходняй браме Беларусі" , дзе наш цягнік "Санкт - Пецярбург -Гародня" рабіў прыпынак, на вакзале ў адной з залаў вісіць велічэзная карціна, якая паказвае сустрэчу Леніна з ягонымі паплечнікамі. Правадыр пралетарыяту з выцягнутай наперад рукой распавядае штосьці сваім калегам , а тыя уважліва яго слухаюць, - класічны савецкі сюжэт. У Расеі такія карціны ўжо не прынята выстаўляць напаказ . Хіба што ў калекцыянераў."
Трэба адзначыць, што журналістка не заўважыла (альбо проста не ўзгадала) шыльду на фасадзе вакзала, дзе гаворыцца пра тое, што ўся сувязь Леніна і Оршы сканчваецца тым, што ён праязджаў транзітам паўз наш горад. У той жа час многім людзям, якія прынеслі шмат карысці Оршы помнікі не стаяць, карціны на вакзалах не вісяць, і нават дошкі мемарыяльнай яны "не заслужылі".