Лідзія Папова стала чарговым абвінавачаным у абразе, на гэты раз абразе ў дачыненні да старшыні выбарчай камісіі Таццяны Аланцьевай, яна ж дырэктар 21-ай школы. Па версіі следства, Лідзія абразіла, распавёўсюдзіўшы непраўдзівую інфармацыю, Аланцьеву перапосціўшы чужы каментар у адзін з тэлеграм-каналаў, які нядаўна быў прызнаны экстрэмісцкім. На судзе Папова казала, што лічыць інфармацыю праўдзівай і не мела падставаў не давяраць ёй. А што ж за інфармацыя не спадабалася старшыні выбарчай камісіі і потым следству?
Гэта быў даволі шырока распаўсюджваемы пасля выбараў пост, які абвінавачваў Аланцьеву ў падпісанні пратакола з фальсіфікаванымі вынікамі выбараў. І хаця Лідзія Папова сапраўды ўпэўненая ў праўдзівасці публікацыі, афіцыйна ўлады ж так і не прызналі фальсіфікацыі выбараў. І адштурхоўваючыся ад афіцыйных дадзеных, такі пост сапраўды, атрымліваецца, з'яўляецца хлуснёй.
Цікава, што такую публікацыю суд палічыў не проста хлуслівай, але і "падрываючым давер да выбарчай сістэмы". У выніку жанчына атрымала 1,5 гады хіміі.