Раней мы ўжо пісалі, што дэпартамент фінансавых расследванняў заняўся адной з кампаніяў таксі службы 7220, партнёра Яндэкс-таксі. Учора вечарам інфармацыю падцверзілі на дзяржаўным тэлебачанні і распавялі ў чым канкрэтна вінавацяць таксістаў.
А вінавацяць іх у «шэрых схемах» па нясплаце падатку. Справа ў тым, што для малога бізнэсу, як ільгота ў Беларусі дзейнічае спрошчаная сістэма падаткаабкладання — падатак меньшы і лічыць яго прасцей. Але каб скарыстацца такой сістэмай, трэба падыходзіць пад статус «малога» бізнэсу: малая выручка, не вялікая колькасць работнікаў. Для таго, каб лічыцца малым бізнэсам кіраўніцтва кампаніі зарэгістравала не адну вялікую, а 7 маленькіх фірмаў. У прынцыпе, законам гэта не забаронена, але ў справу яўна ўступяць не самі законы, а іх траўктоўкі. Паводле сёняшняй трактоўкі міліцыі, агучанай дзяржаўным тэлеканалам, з-за такога драблення фірмаў дзяржава не далічылася каля 2 мільёнаў рублёў падатку за некалькі год.
У дадатак таксістам інкрымінуюць выплату прэміяў у капэртах, не выкарыстанне таксістамі (самі кіроўцамі) час ад часу таксометра і г.д.
Калі ў першыя дні з-за блакіроўкі такой вялікай фірмы — а ў Оршы кампанія мела парадку 25 машынаў — мы маглі назіраць «фіялетавую зону» — больш дарагія тарыфы, то цяпер, здаецца, гэтая праблема вырашана. Свята месца пуста не бывае і колькасць таксі ў нашым горадзе паступова вяртаецца да сваіх аб’ёмаў.