Ужо каля двух гадоў як у Свісцёлках не працуе мясцовая харчовая крама. Канешне, сама вёска не так далёка ад горада і не праблема - асабліва для тых у каго ёсмць машына - з'ездзіць у Оршу і закупіцца. Але ж сваю краму крокавай даступнасці мець усё ж такі хочацца, ды і машыны ёсць не ва ўсіх вяскоўцаў. У мінулым годзе Ігар Грышанаў ініцыяваў збор подпісаў з просьбай да выканкаму адчыніць у гэтай даволі вялікай вёсцы харчовую краму.
Надзіва выканкам адрэагаваў станоўча. У лісце за подпісам першага намесніка старшыні выканкаму паведамляецца, што краму плануюць у Свісцёлках адчыніць у другім квартале 2021 года.