На днях у вёсцы Смаляны на руінах касцёла ў вакне адной з вежаў з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Гэта не першы выпадак выказвання пратэсту такім чынам у гэтай знакамітай вёсцы. Праз некалькі дзён пасля выбараў 9 жніўня, сцяг з’яўляўся на мясцовым замку. Тады ён змог правісець прыблізна суткі, бо заьрацца на замак складана, а тэхніку падагнаць не магчыма.
У вакне касцёла сцяг правісеў некалькі гадзін, але ўлічваючы, што гэта цэнтар вёскі, то пабачыць яго змаглі многія.