Сёння мы распавялаем пра трэнера па плаванні Аляксея Павядайла, які сядзіць у Шклове. Аляксей працаваў у Баранавіцкай спартовай школе, у яго больш за 100 вучняў. Ды двое сваіх малых дзяцей, аднаму два гады, другому няма і года.
Першапачаткова Аляксея спрабавалі абвінаваціць у хуліганстве, што выявілася ў пашкоджанні шапікаў "Табакеркі", але ў дадзеным выпадку доказаў не знайшлі аніякіх. 11 жніўня мінулага года ДАІ спыніла яго машыну і затрымала самога Аляксея. А на наступны дзень у машыне знайшлі гаручую сумясь падобную на "кактэйль Молатава". Аляксей не адмаўляў, што сапраўды ў яго была гаручая сумясь, але ён яе выкарыстоўваў для ўласных бытавых патрэбаў і аніякі гэта не кактэйль Молатава.
Тым не меньш, суд прыгаварыў Аляксея да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Зараз Аляксей Павядайла знаходзіцца ў Шклоўскай ПК №17. Падтрымаць асуджанага лістом, паштоўкай або грашовым пераводам можна па паштовым адрасе: 213004 г. Шклоў, вул. 1-ая Заводская, 8 Аляксею Павядайлу.