Як мы і пісалі раней, сёння 3-га чэрвеня ў Оршы стартаваў спартова-культурны фестываль "Вытокі". Большасць мерапрыемстваў, якія ў рамках фестывалю прайшлі сёння, больш арыентаваныя на спецыялістаў. Але вечарам фестываль парадаваў аршанцаў рэдкім для нашага горада канцэртам арганнай музыкі ў першай школе мастацтваў.
Другі фестываль "Майскі фэст" прайшоў сёння ў Барані. Гэта выхаваўчы фестываль арыентаваны на дзяцей, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўнагадовых. Асноўнае чым займаюцца дзеці на фестывлі - валанцёраць.