Неверагодна фестывальны год зараз на Аршаншчыне. Ужо былі фестывалі і ўсамой Оршы, і ў Вусці, і ў Барані. На чарзе Балбасава.
У бліжэйшыя выходныя тут будзе арганізаваны першы раённы фестываль «Імпульс здароўя». З назвы зразумела, што прысвечаны ён будзе здароваму ладу жыцця. Акрамя традыцыйных гандлёвых шэрагаў, віктарынаў, атракцыёнаў, тут можна будзе прайсці некаторыя дыягнастычныя даследванні, атрымаць кансультацыі дактароў ды г.д.
Фестываль будзе аднадзённым 25 чэрвеня з 10 да 19 гадзін.