Першы фестываль прысвечаны здароваму ладу жыцця "Імпульс здароўя" вымушана пераносіцца на нявызначаны час. Прычына гэтаму - спякота. Пры тым, што фестываль прысвечаны здароўю і на ім мусіла быць шмат дактароў, праводзіць яго на гарачыні - як палічылі арганізатары - небяспечна.
Сапраўды на выходныя тэмпература можа дайсці пад 40 градусаў. З іншага боку, па некаторых сінаптычных прагнозах у выходныя можа пайсці і дождж. У любым выпадку для вулічных мерапрыемстваў ні той, ні другі варыянт не надта падыходзяць.