06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Два прадпрыемствы прададуць

11.10.2013 11:36

4078 праглядаў, 3 каментара

Дзяржава рыхтуе да продажу два прадпрыемствы на Аршаншчыне

Дзяржаўны камітэт па маёмасці абвесціў пра падрыхтоўку да продажу 80 прадпрыемстваў па ўсёй краіне. У спісе ёсць і два прадпрыемствы якія знаходзяцца на Аршаншчыне.

Так, з аўкцыёну плануецца прадаць арэхаўскі ААТ "Лантан". Дзяржава плануе прадаць усю сваю долю акцыяў, якая складае 100%. Ацэначны кошт акцыяў 142.849.000.000 беларускіх рублёў. Прадпрыемства даўно знаходзіцца ў складаным стане. Паводле справаздачы міністрэрства фінансаў за 2 квартал чысты прыбытак прадпрыемства склаў усяго 15.000.000 рублёў. Колькасць супрацоўнікаў - 50 чалавек, у параўнанні з 800 работнікамі ў савецкі час. У па-за мінулым годзе прадпрыемства атрымала дзяржаўную датацыю на распрацоўку новых відаў прадукцыі ў памеры 800.000.000, але грошы былі "праедзеныя" і пазней прадпрыемства спрабавала атрымаць яшчэ 14 мільярдаў рублёў дадацыі.

На конкурснай аснове плануецца таксама прадаць ААТ "Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю" (ПАК). тут доля дзяржавы складае 92,85%, якая ацэньваецца ў 18.963.000.000 рублёў. Прадпрыемства таксама ў складаным становішчы, вядома што ў ПАК-а ёмсць запазычанасць перад падатковай і фондам сацыяльнай абароны. Ахвотнаму набыць ПАК будзе выстаўлены шэраг абавязковых для выканання ўмоваў: захаванне прадпрыемства не меньш як напрацягу 3 год, рост аб'ёмаў прадукцыі не меньш за 108,5% штогод, захаванне заробку работнікаў не меньш як сярэдні па вобласці і своечасовая яго выплата, рэнтабельнасць не меньш за 10,4%.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Два прадпрыемствы прададуць

Дзяржава рыхтуе да продажу два прадпрыемствы на Аршаншчыне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение