Максім Шаўлінскі ў хуткім часе мусіць быць прызнаны чарговым аршанскім палітвязнем. Ён быў абвінавачаны ў абразе міліцыянта Вішнеўскага і атрымаў два гады "хіміі". Пасля часу на апеляцыю, у суботу Максім выехаў на месца адбыцця пакарання - у Мазыр. Напісаць Шаўлінскаму ліст падтрымкі можна па адрасе: 247760 г. Мазыр, бульвар Юнасці, 24 Шаўлінскаму Максіму.
Першыя ўражанні ад месца зняволення ў Максіма нармальныя - ён піша, што ў прынцыпе мсцазнаходжанне мала адрозніваецца ад войска. Толькі ў войску яшчэ і шмат фізічных заняткаў, а на "хіміі" больш вольнага часу. Дарэчы - піша Максім - тут ужо знаходзіцца парадку двух дзясяткаў палітычных, якія моцна выдзяляюцца на фоне звычайных сядзельцаў.