Першы суд распачаўся а 10-00 у Оршы. Суддзя Вяршыніна будзе разглядаць справу супраць Святланы Шынкевіч, якая абвінавачваецца ў абразе прадстаўніка ўлады.
Яшчэ больш цікавы суд распачнецца амаль у той жа час ў Талачыне. Толькі судзіць там будуць жыхара Дуброўна за тое, што пабіў дубровенскага пракурора з мэтай перашкодзіць яму выконваць прафесійны абавязак. Мужчыне пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.