Маладога кампазітара аршанца Максіма Шаўлінскага асудзілі на 2 гады «хіміі» за «паклёп» у сеціве на міліцыянта Вішнеўскага. Шаўлінскі адбывае пакаранне ўладаў у папраўчай установе адкрытага тыпу № 21 у Мазыры.
Жонка Максіма паведаміла пра кепскі фінансавы стан сям’і і папрасіла дапамогі. Жонка знаходзіцца ў дэкрэце і вымушана з трыма дзецьмі выжываць на дзіцячую грашовую дапамогу, акрамя таго, сям’і трэба аплочваць арэнду кватэры і камунальныя паслугі, акрамя таго, купляць прадукты і рэчы на перадачы Максіму ў турму.
Старэйшаму сыну 9 гадоў, сярэдняму 7, дачцэ толькі 5 месяцаў. Сям’і Максіма Шаўлінскага патрабуецца € 660.
Таксама Максіма Шаўлінскага можна падтрымаць лістом: 247760 г. Мазыр, бульвар Юнацтва, д. 24. Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21, Шаўлінскаму Максіму.