На днях у Дуброўна прайшла чарговая хваля ператрусаў. Першай справай сілавікі прыйшлі да Юрыя Свіціна — брата мужчыны, які быў асуджаны за збіццё мясцовага пракурора. У другую чаргу — напэўна ўжо па звычцы прыйшлі да Міхаіла Чамуракі.
Як нам стала вядома, у Дуброўна заведзена крымінальная справа за абразу таго самага пабітага пракурора. Па версіі сілавікоў, нехта ў сацыяльных сетках выказаў сваё меркаванне пра справу аб збіцці пракурора. Галоўны падазраваны ў абразе — брат асуджанага.