Сустрэча з экспертам-палітолагам Аляксеем Янукевічам адбудзецца ў Оршы 30 ліпеня (серада) а 18-00 па адрасе вуліца Камсамольская, дом 16, кватэра 4.
Аляксей Янукевіч стаў кіраўніком Партыі БНФ у 2011 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе Лявона Баршчэўскага. Да тае пары быў сябрам сойма партыі, а з 2003 намеснікам старшыні. Сёння прафесійна займаецца палітыкай, раней выкладаў у Нацыянальным дзяржаўным гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа і быў намеснікам генеральнага дырэктара даволі буйной турыстычнай фірмы. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт па спецыяльнасці "кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю", навучаўся у аспірантуры.