У нармальнай сітуацыі гэта можна было б назваць самай важнай рэгіянальнай палітычнай падзеяй, але ўлічваючы, што парламент саюзнай дзяржавы нічога не вырашае і ў прынцыпе не робіць (ну, акрамя камунікацыйнай пляцоўкі), то паездка стане проста забаўляльным турызмам. Гэта бачна і з папярэдняй праграмы семінара.
Мэта семінару, як паведамляе БелТА: удасканаленне прававых асноваў міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве ў эканамічнай і гуманітарнай сферах. Але неяк замест абмеркавання "саюзнікі" плануюць сустрэцца з дэпутатамі райсавету (якія па шчырасці, таксама нічога не вырашаюць), наведаюць "Брэміна-Орша", ускладуць кветкі да помніку Кацюшы і... наведаюць аб'екты культурнай спадчыны Віцебскай вобласці.
Калі ў гэтым яны будуць абмяркоўваць і ўдасканальваць прававыя асновы - не паведамляецца. А сам семінар пройдзе ў Оршы 30-31 жніўня. 7-8 верасня парламентарыі ўжо будуць семінарыць і катацца па Смаленскай вобласці.