63-ох і 64-ох гадовыя муж і жонка 8 верасня раніцай пайшлі па грыбы. Машыну кінулі на дарозе, а самі рушылі на ціхае паляванне. Але Лёзненскія лясы вялікія і каварныя. Заблукаць тут - не хітрасць. І ў 10-39 муж вырашыў, што прыйшоў час пазваніць ратавальнікам.
Першай справай ратавальнікі знайшлі аўтамабіль зніклых і ўжо адтуль пачалі падаваць гукавы сігнал, які пачулі заблукаўшыя.