На волю 28 верасня выйшаў Аляксандар Бажкоў. Ён быў асуджаны за тое, што на плоце калоніі №8 нанес надпіс "Жыве Беларусь!". За гэтае дзеянне Аляксандар атрымаў 3 месяцы арышту, якія і адседзеў у Віцебску.
Але на днях на "адсідку" паехаў Дзяніс Сяргееў, які ў жніўні быў асуджаны за абразу міліцыянта Вішнеўскага. Яму прысудзілі год і 11 месяцаў "хіміі", якія ён пакуль адбывае ў Мінску.