Адбываць свой тэрмін Міхаіл Чамурака будзе на "хімі" ў Ваўкавыску. Нагадаем, што ён быў асуджаны на 3 гады за каментары ў сацыяльных сетках. Пасля суда ў Міхаіла быў некаторы час для абскарджвання рашэння Дубровенскага суда, але суды вышэйшай інстанцыі прадказальна не зменьшылі тэрмін і не адмянілі прысуд.
У выніку да 3 кастрычніка Міхаіл павінен пачаць адбываць пакаранне па адрасу: г. Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага д. 118.