Оршу наведаў Аляксандар Мароз — былы старшыня сацыялістычнай партыі Украіны. Візіт стаў не надта заўважнай падзеяй, хаця ў свой час Мароз быў даволі ўплывовым палітыкам.
У прынцыпе тое што ў Беларусь ездзяць не папулярныя палітыкі-пенсіянеры не навінка, але звычайна гэта выкарыстоўваецца прапагандай для стварэння ўражання міжнароднай падтрымкі палітыкі ўладаў. У гэты раз такога не адбылося. Мароз прыехаў у суправаджэнні намесніка кіраўніка аблвыканкаму і намесніка старшыні Аршанскага выканкаму. Што мог наведаць былы палітык у нашым рэгіне? Ды што заўгодна, але нашыя павезлі яго па сельскагаспадарчых прадпрыемствах.
Канешне візіт не скончыўся нічым акрамя экскурсіяў. Ды і не мог нічым скончыцца, бо папулярнасць і ўплывовасць Мароза прайшла яшчэ ў першым дзесяцігоддзі
Сёння Мароз даволі смешная фігура ва Ўкраінскай палітыцы. Ён рэдка з’яўляецца на публіцы, затое калі з’яўляецца, то пачына гаварыць пра сусветныя змовы, таемны сусветны ўрад ды іншыя тэорыі змоваў. Ні ён сам, ні яго партыя ўжо два скліканні не выйграе на выбарах.