На страшныя дзяржзакупкі звярнуў увагу сайт "Народныя навіны Віцебска". Адразу некалькі раённых бальніцаў вобласці закупаюць мяхі для трупаў. І закупаюць дзясяткамі.
Такія мяшкі сёння выкарыстоўваюцца для перавозу трупаў інфікаваных каранавірусам. З суседніх з нашым раёнаў пра такую закупку абвесціла Лёзненская раённая цэнтральная бальніца. Лёзненскія медыкі закупаюць 50 мяхоў - самая вялікая партыя па вобласці. Гэта пры тым, што ў студзені ў Лёзна ўжо закупалі 50 такіх жа мяхоў. І гэта пры насельніцтве ў крыху большым за 15.000 чалавек!