Прадстаўнікі ўлады ў Беларусі пад час выбараз 2020 і пасля іх сталі надта крыўдлівыя. Справы за "абразу прадсіаўніка ўлады" (правабаронцы лічаць, што такога артыкула быць не павінна, бо прадстаўнік улады ўсяго толькі чалавек) па ўсёй краіне разгортваюцца проста пачкамі. Следчы камітэт сёння раніцай апублікаваў інфармацыю пра адразу тры такія справы, адна з іх тычыцца жыхара Оршы.
Паводле следчых, зараз ідзе тры справы па вобласці. У абразе абвінавачваецца 41-гадовы жыхар Лепельскага раёна, 41-гадовы жыхар жыхар Полацка і 52-гадовы жыхар Оршы. Каго абразіў аршанец і пры якіх абставінах не паведамляецца. Гаворыцца толькі, што абразы прагучалі ў каментарах у сацыяльнай сетцы "Одноклассники".
Наколькі нам вядома гэта далёка не поўны спіс справаў па абразах прадстаўнікоў улады. Літаральна на днях скончылася следства ў дачыненні жыхара Барані Арцёма Ляшнеўскага. Ён абразіў супрацоўніка гродненскага ДАІ. На практыцы суды караюць абвінавачаных па гэтым артыкуле хіміяй.