Папярэдні візіт быў вельмі кароткі — Лукашэнка наведаў Вусце і адразу з’ехаў, хаця па чутках мусіў наведаць яшчэ і бальніцу Сямашка. Аказалася, што гэта толькі першая частка.
Сёння лукашэнка зноў у Оршы, учора вечарам БелТа паведаміла, што Лукашэнка 6 лістапада зноў будзе ў нашым горадзе і на гэты раз дакладна наведае Сямашку. У сувязі з гэтым у Оршы зноў шмат сілавікоў і будуць перагароджаны некаторыя дарогі.