12:00

+1

5 м/с

996 гПа

15:00

+1

5 м/с

993 гПа

18:00

+1

4 м/с

991 гПа

21:00

-1

5 м/с

989 гПа

00:00

-1

5 м/с

988 гПа

Орша, Палітыка

10 год за адукацыю

07.11.2021 07:54

4109 праглядаў, 0 каментароў

Візіт Лукашэнкі зноў скончыўся нічым. Рэзананснай стала толькі адна фраза

Візіты Лукашэнкі на Аршаншчыну становяцца ўсё меньш заўважнымі, калі не лічыць часова перакрытых дарогаў. 6 лістапада ён зноў наведаў Оршу. На гэты раз пабываўшы ў галоўнай бальніцы і на мясакамбінаце. Паведамленні з мясакамбінату такія, як быццам ён там і не быў: проста паглядзеў, пракантраляваў і расказ пра сам мясакамбінат. Які, дарэчы, даўно працуе са стратамі, а пасля стварэння гандлёвага цэнтру "Оріс" яшчэ і практычна пазбавіўся сваёй раздробнай гандлёвай сетцы.

Паведамленняў з бальніцы было болей. А адзінае, што стала рэзанансным - сітуацыя з кадрамі. Нарэшце Лукашэнка прызнаў, што медыкаў у краіне ўсё больш не хапае. Асабліва значны адток распачаўся ў мінулым годзе калі некалькі сецен дактароў па краіне патрапілі пад палітычныя рэпрэсіі: нехта быў звольнены за ўдзел у пратэстах, нехта патрапіў у турмы і пад катаванні - такіх гісторыяў толькі публічна было некалькі дзесяткаў. Гэта выклікала цэлую хвалю - з'язжаць пачалі не толькі ахвяры рэпрэсіяў, але і тыя хто патэнцыйна мог патрапіць пад іх.

А ў аршанскай бальніцы Лукашэнка для вырашэння медычнага крызісу прапанаваў павялічыць тэрмін абавязковай адпрацоўкі (размеркаванне) для выпускнікоў медычных навучальных установаў. Калі чыноўнікі гэта выканаюць, у чым мала сумніваў, то выпускнікі-медыкі будуць 10 гадоў прывязаныя да сваіх рабочых месцаў.

Дзяржаўныя СМІ аніяк не пракаментавалі гэтую прапанову, а ў незалежных СМІ яе абсмакавалі з усіх бакоў. Пачынаючы ад мемаў дзе сфатаграфаваныя рабы ў белых халатах, скончваючы сур'ёзнымі фразамі, што дзяржава спрабуе зноў тушыць пажар бензінам. Замест таго, каб пайсці на саступкі і хаця б спыніць палітычна матываваныя звальненні, Лукашэнка прапанаваў зрабіць умовы для медыкаў яшчэ горшымі (адпрацоўка ў якой-небудзь вёсцы ці малым мястэчку нельга назваць паляпшэннем умоваў). Атрымаецца, што калі зараз у Беларусі не хапае гатовых медыкаў, то хутка краіна не будзе мець жадаючых нават паступаць на медычныя спецыяльнасці - у гэтым сыйшлося шмат экспертаў, якія выказаліся на тэму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 10 год за адукацыю

Візіт Лукашэнкі зноў скончыўся нічым. Рэзананснай стала толькі адна фраза

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение