00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Беларусь, Грамадства

"Дзякуй Бацьку" пад пагрозай

02.08.2014 08:48

2782 прагляду, 18 каментароў

Ігар Пастноў спрабуе выканаць усе патрабаванні да арганізацыі пікету - паведамляе ПЦ "Вясна"

Ён хоча 30 жніўня або ў бліжэйшы пасля гэтай даты выходны дзень правесці пікет з нагоды 60-годдзя Аляксандра Лукашэнкі – выйсці з плакатам "Спасибо Батьке за нашу счастливую жизнь!" Рыхтавацца да акцыі віцебскі "ўрач-праўдаруб" пачаў загадзя - каб выканаць усе патрабаванні гарвыканкаму.

Ігар Пастноў падаў заяўку на акцыю ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну. І неўзабаве атрымаў адказ, што яму трэба заключыць дамову на абслугоўванне пікета з УКПП "Віцебская жыллёва-камунальная гаспадарка". Гэта стандартнае патрабаванне, сфармуляванае ў рашэнні Віцебскага гарвыканкама №881 "Аб правядзенні масавых акцый у г.Віцебску". Але – толькі адно з трох патрабаванняў, да таго ж выкладзенае са скажэннем рэчаіснасці: УКПП ЖКГ не займаецца прыборкай гарадской тэрыторыі – ні пасля пікетаў, ні ў іншы час. Гэта сфера дзейнасці прадпрыемства "Зеленгас". З якім, урэшце рэшт, Ігар Пастноў і заключыў дамову, паведамляе сайт ПЦ "Вясна". Але ці не з'явяцца цяпер фармальныя пытанні ў чыноўнікаў: чаму не з той, арганізацыяй, што пазначана ў рашэнні гарвыканкаму?

Звароты ў іншыя дзве структуры, пазначаныя ў рашэнні Віцебскага гарвыканкама №881, ніякага плёну не далі. З віцебскай гарадской паліклінікі- туды чыноўнікі патрабуюць звяртацца па дамовы на медычнае абслугоўванне акцый- Ігару Пастнову напісалі, што ўстанова "не займаецца арганізацыяй масавых мерапрыемстваў", і што звяртацца арганізатарам трэба ў мясцовую раённую адміністрацыю. Карацей, туды, дзе і патрабуюць азначаных вышэй дамоваў… А з міліцыі – трэцяй структуры, з якой патрабуецца заключыць дамову на ахову акцыі, адказалі, што ахову правапарадку супрацоўнікі абавязана ажыццяўляць і без усялякіх дамоваў, бо гэта прафесійны абавязак міліцыянта…

Ігар Пастноў падкрэслівае, што гатовы выканаць усе ўмовы чыноўнікаў і выйсці на пікет. Апрача надпісу "Спасибо Батьке за нашу счастливую жизнь!" ён хоча размясціць на плакаце фотаздымак свайго разлікловага квітка з сумай заробку, а таксама фотаздымкі палат у віцебскіх шпіталях.

Аднак дазвол на акцыю застаецца пад пытаннем, бо патрабаванні рашэння гарвыканкаму №881 "Аб правядзенні масавых акцый у г.Віцебску" выканаць практычна не магчыма, і гэта на працягу апошніх 4 гадоў было падставай для адмоваў усім ініцыятарам акцый, калі яны арганізоўваліся не прадзяржаўнымі структурам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Дзякуй Бацьку" пад пагрозай

Ігар Пастноў спрабуе выканаць усе патрабаванні да арганізацыі пікету - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение