Арцём Баярскі родам з Гродна вундэркінд-хімік скончыў школу з залатым медалём і паступіў на хім.фак БДУ. Ва ўніверсітэце ён таксама паказваў поспехі ў вучобы і чатыры разы станавіўся стыпендыятам фонда прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. У жніўні 2020 пад час пратэсту ён публічна адмовіўся ад стыпендыі і далучыўся да пратэстнага руху. А 24 сакавіка 2021 года яго затрымалі. Па інфармацыі правабаронцаў пасля затрымання Арцём быў збіты супрацоўнікамі міліцыі.
Абвінавачвалі студэнта па некалькіх артыкулах, а следства і суд ішлі амаль год. Цяпер Баярскага асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываць свой тэрмін ён будзе ў Шклоўскай калоніі.
Найбольш заўважным Арцём стаў пасля таго як ліст у яго падтрымку падпісалі 47 супрацоўнікаў Расейскай Акадэміі навук.
Падтрымаць маладога чалавека можна даслаўшы яму ліст па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вулю 1-ая Заводская, 8. Арцёму Юр'евічу Баярскаму "каранцін".