Праўда, разжылася яна ўсяго толькі на 250 рублёў, а атрымала паўнавартасны крымінальны артыкул і ўжо затрыманая. Справа ў тым, што жанчына зняла кватэру, некаторы час у ёй пажыла, а потым перастала яе аплочваць. Але ж ключы засталіся ў яе. Не прападаць жа дабру! І яна падала аб'яву пра здачу кватэры ў арэнду. Той самай кватэры, якая не толькі не належыць ёй, але і не аплочана была ўжо дастаткова доўгі час. На аб'яву адгукнуўся студэнт-замежнік, дамовіўся, заплаціў 250 рублёў і пайшоў засяляцца.
Наваселле, праўда, адсвяткаваць не атрымалася. За той час пакуль жанчына не плаціла за кватэру, сапраўдны яе гаспадар ужо памяняў замкі. А жанчына знікла.
На днях яе затрымалі ў Віцебску і абвінавацілі ў махлярстве.