Арыгінальны эксперамент правялі ў Шклоўскай гаспадарцы "Гавяды-агра". Там вырашылі пазбягаць падзяжу маладняка кароў з дапамогай Кока-Колы. Як аказалася, ў малой колькасці напой можа быць карысны для страўніка жывёлы дзякуючы ортафосфарнай кіслаты. Гэтая кіслата, якая шкодная ў вялікай колькасці, у малой дапамагае страваванню.
Прапануем вашай увазе рэпартаж мясцовага Шклоўскага тэлеканалу пра незвычайны эксперамент. Глядзець трэба з 4:22.