Уладзімір быў асуджаны за абразу прэзідэнта ў мінулым годзе. Гэты артыкул правабаронцы лічаць выключна палітычным і даўно патрабавалі яго адмену. Коласа затрымалі яшчэ 3 красавіка. А ўжо 14 красавіка ён пачаў адбываць пакаранне ў Круглянскай "хіміі". Да гэтае пары некаторы час знаходзіўся ў ІЧУ. Сёння - больш чым праз год адбыцця пакарання на "хіміі" - яму змянілі меры пакарання.
Суд Круглянскага раёна за "парушэнне правілаў унутранага распарадку" перавёў Уладзіміра ў магілёўскую турму №4. Варта дадаць, што "парушыць" любыя правілы на "хіміі" можна і без якога-небудзь парушэння. Ужо шмат было прыкладаў, калі палітвязняў абвінавачваюць у тым, што яны не рабілі. Пры тым, што ў дачыненні да звычайных, не палітычных, вязняў такое выкарыстоўваецца яшчэ часцей, але застаецца невядомым.
Цяпер ліст падтрымкі Уладзіміру Коласу мона даслаць па адрасу: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай 99-а.