Старшыня аблвыканкаму правёў кадравыя змены па вобласці. Адно з рашэнняў тычыцца і Аршаншчыны - гэта замена кіраўніка птушкафабрыкі. Папярэдні дырэктар Дзмітрый Венгер (яшчэ раней ён кіраваў хлебзаводам) сыйшоў з пасады, а на яго месца прызначаны Мікалай Сцяпанаў, які раней быў намеснікам дырэктара мясакамбінату. Венгер прабыў на гэтай пасадзе трохі меньш за год.
Насамрэч такія змены наўрад ці прывядуць да нейкіх прынцыповых зменаў. Абодва начальнікі дастаткова доўга кіравалі харчовымі прадпрыемствамі, якія не паказвалі моцных паказчыкаў. Абодва працавалі ў адно і той жа структуры - пасля ліквідацыі "Оріс" птушкафабрыка адыйшла да мясакамбінату. Таму сумніўна, што ў праблемных прадпрыемстваў пасля такой перастаноўкі нешта зменіцца.