Нацыянальны герой ЗША, Францы, Літвы і Польшы Тадэуш Касцюшка мае непасрэднае дачыненне да нашых краёў. Даследчык роду Касцюшкаў-Сяхновіцкіх Анатоль Бензярук у 2005 годзе выдаў кнігу "Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду". У кнізе асаблівая ўвага надаецца як самому Тадэўшу, так і яго бацькам. Бацька Людзьвіг, дзякуючы якому сям'я і набыла фальварак Марачоўшчына (сёння Івацэвічскі раён), "каля 1740 года... ...ажаніўся з Тэкляй Ратомскай, якая паходзіла з Аршанскага павета". Праўда сказаць з якой часткі павета паходзіла жонка Людзьвіга і маці нацыянальнага героя, сёння цяжка, а можа, і не магчыма. Аршанскі павет таго часу ўключаў у сябе не толькі тэрыторыю сучаснага Аршанскага раёна, але і Горацкі, Дубровенскі, Ліозненскі, Сененскі, Талачынскі і Круглянскі сучасныя раёны.
Тэкля была сіратою і тут на Аршаншчыне жыла ў цёткі, яна была маладзейшая за свайго мужа прыкладна на 18 год. Не зважаючы на розніцу ва ўзросце, аўтар "Гісторыі старадаўняга роду" прыводзіць цытату з ліста Ратомскай да мужа і робіць з яго выснову пра вялікае каханне паміж бацькамі будучага рэвалюцынера "Цалую твае ножкі. Твая добразычлівая жонка і ў ног тваіх - слуга". Сям'я мела 4 дзяцей сярод якіх Тадэўш быў самым малодшым.