Па краіне ўжо пайшлі забароны на наведванне лясоў. Гэтая забарона з-за пажарнай небяспекі пакуль тычылася лясоў Гомельскай, Мінскай (напрыклад у Крупскім раёне) абласцей і Брэсцкай - там лясы зачынілі для наведвання яшчэ на мінулым тыдні. З учорашняга дня лясы пачалі зачыняцца і ў нашым рэгіёне.
У блізкіх да Аршанскага раёнах цяпер забаронена заходзіць у лясы Талачыншчыны і Кругляншчыны. Магчыма, што калі надвор'е стане больш вільготным, то гэтыя забароны здымуцца, але пакуль за ўваход у лясы названых раёнаў можна атрымаць штраф.