Апошнім часам да нас у рэдакцыю пайшла вялікая колькасць скаргаў ад жыхароў на добраўпарадкаванне асобных частак горада і раёна.
Чарговы прыклад кепскай інфраструктуры даслалі жыхары Бабінічаў. Як гавораць бабінічцы, на відэа лужына якой ужо два гады — практычна дзень народзінаў. Было б не страшна, калі б такая якасная лужа ўтварылася дзесці на ўскрайку вёскі — можна было б карасікаў запусціць, але гэта дарога ў дастаткова ажыўленым месцы, бо вядзе да мясцовага дзіцячага садку.