Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы на ўрачыстым мерапрыемстве ў гонар 100-тысячнага намалоту зерня пакрытыкаваў Аршанскі раён. На думку Русага, Аршаншчына не цалкам рэалізуе свой патэнцыял у жніве.
"На палёх раёну вырашчана 130 тысяч тонаў хлеба, і ён будзе сабраны. Але патэнцыял раёну выкарыстаны далёка не цалкам. У гаспадарках Магілёўскай вобласці ўраджайнасць збожжа дасягае 97 цэнтнераў з гектару. Аршанскія 40 ц/га - гэта добра, але пры правільнасці тэхналогій - своечасова пасеяць, усё неабходнае ўнесці і своечасова прыбраць - вынік мог быць значна вышэйшым. Задача, якую перад раёнам паставіў прэзідэнт, - в 2015 годзе сабраць 150 тысяч тонаў зерня - гэта мінімум для раёну. Крок у гэтым кірунку ўжо зроблены, але трэба два".