Гаворка ідзе пра Мікалая Дзядка, які адразу па трох артыкулах быў асуджаны на 5 гадоў калоніі. Палітвязень не прызнаў сваёй віны ні па адным артыкуле - паведамляе правабарончы цэнтар Вясна. Мікалай адбываў свой тэрмін у Горацкай калоніі дзе на чатыры мессяцы атрымаў дадатковае пакаранне ў выглядзе змяшчэнне ў памяшканне камернага тыпу - пагаршэнне умоваў зняволення. Гэта адбылося з-за адмовы Дзядка выходзіць на работу на знак пратэсту. Амаль паўмесяца яго змяшчалі ў ШІЗА, але зламіць пратэст палівязня так і не атрымалася. У выніку суд Горацкага раёне ў канцы чэрвеня пастанавіў заяніць меру пакарання на турэмны рэжым на 2 гады і 10 месяцаў - фактычна на ўвесь тэрмін пакарання. Цяпер з Горак Мікалая перавялі ў Гродна.
Патрымаць палітвязня лістом можна па адрасе: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 Дзядку Мікалаю Аляксандравічу