Для аршанцаў Булаўскі вядомы найперш як кульутрніцкі мэнэджэр, арганізатар канцэртаў. Сам ён жыве ў Віцебску і як арганізатар канцэртаў працаваў з найбольш камерцыйна паспяховымі беларускімі гуртамі. У прыватнасці у Оршу ён некалькі гадоў таму прывозіў Akute.
6 ліпеня Ўладзімір прыехаў у Сянно дзе мусіў выступіць як музыка з этнагуртом "Гук". Да яго падыйшлі двое невядомых без апазнавальных знакаў і затрымалі. Наколькі вядома сёння знаёмым Уладзіміра, яго завезлі ў Віцебск. У гэтым годзе гэта ўжо другое затрыманне Булаўскага. У лютым яго арыштоўвалі на 15 сутак.