Не толькі ў Лёзненскіх лясах можназаблукаць у нашым рэгіёне. Як паведамляе прэс-служба МНС, 21 ліпеня двое мужчынаў пайшлі ў лес за грыбамі не далёка ад маленькай вёскі Дунавік Талачынскага раёна. У мужчынаў быў адзін тэлефон на дваіх, з яго яны і пазванілі ратавальнікам каля двух гадзін дня.
Знайсці заблукаўшых аказалася не проста. Амаль без перапынку машына-цыстэрна падавала сігналы, але ўсё аніяк не атрымлівалася. Затое за гэты час мужчыны, якія заблукалі разам, пасварыліся і разыйшліся ў розныя бакі. Закон подласці: першым з лесу выйшаў мужчына ў якога быў мабільнік. Ягоны напарнік, які пайшоў у іншы бок яшчэ доўга не мог знайсціся. Ратавальнікам нават давялося самім пайсці ў лес і прачэсваць квадрат за квадратам. Не хутка, але другі мужчына таксама выйшаў з лесу.