Чыноўнікі Віцебскай вобласці, якіх мяняюць як пальчаткі, імкнуцца засведчыць «прыхільнасць кіроўнаму курсу». Не выключэнне і старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка. Разам з іншымі кіраўнікамі розных гарадоў вобласці ён прыняў удзел у праўладным «флэш-мобе», калі яго можна так назваць. Чыноўнікі сфатаграфаваліся, трымаючы ў руках саколкі з фразай нелегітымнага кіраўнік дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі «Раздевайся и работай». Пытанне, чму яны не апранулі саколкі на сябе і таксама пытанне, ці не на бюджэтныя грошы яны іх куплялі ў адпаведнай краме?
Акрамя таго, здымак зроблены на фоне чырвона-зялёнай сцэны, якая выглядае ў дадзеным ракурсе неадназначна. Многія інтэрнаўты спярша падумалі, што перад імі фоташоп, але аказалася — праўдзівы здымак.
Фота чыноўнікаў з фразай дыктатара можа стаць такім жа папулярным у сеціве, як і здымак, надрукаваны ў «Аршанскай газеце» некалькі гадоў таму, дзе чыноўнікі «ў целе» сфатаграфаваліся з камбайнёрамі. Самым папулярным тады было пытанне «ці не зашмат чыноўнікаў кормяць бедныя хударлявыя мужыкі?»