12:00

-2

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Рэгіён, Грамадства

Пенсіянерка вельмі старалася

11.09.2022 11:53

1405 праглядаў, 0 каментароў

Жыхарка Сененскага раёну перадала псеўда-каханку амаль 1000 даляраў

Жыхарка адной з вёсак Сененскага раёну занялася відэа-блогінгам у 64 гады. У адной з сацыяльных сетак яна публікавала свае ролікі, якія прыцягнулі ўвагу нейкага мужчыны, які прадставіўся амераканскім вайскоўцам. І хоць жанчына была за мужам, знаёмства з сапраўдным ваенным захапіла. А псеўда-амераканец пачаў развіваць тэму, эмацыйна распаваядаў, што закахаўся і ўвогуле хоча прыехаць у Беларусь. Але... Мужчына зараз ваюе ў Сірыі і мусіць выплаціць сваёй кампаніі неўстойку за ад'езд. Грошай ён, канешне, папрасіў у сваёй замужняй інтэрнэт-каханкі. А жанчына і радая была дапамагчы, толькі грошай патрэбных не мела.

Жанчына пайшла ў банк і паспрабавала ўзяць крэдыт. Супрацоўнікі банку было больш дасведчаныя і патлумачылі ёй, што яна патрапіла на махляра, і крэдыт ёй не дадуць, і ўвогуле варта спыніць перапіску. Але каханне палала і пенсіянерка паехала за крэдытам у Віцебск. Там грошы атрымала, перавяла іх махляру, а сапраўдны ваенны не прыехаў. Наадварот, сказала, што гэтых грошай малавата і трэба пераслаць яшчэ. Калі першая сума была ў 850 даляраў, то другая ўжо 1300.

Банкам жанчына не верыла, а роднаму чалавеку паверыла. Дачка жанчыны ўжо пасля першага траншу на карысць амерканскага войска растлумачыла жанчыне, што гэта такі від махлярства, што яе падманулі і што варта звяртацца ў міліцыю.

Міліцыя цяпер наўрад ці дапаможа вярнуць грошы, бо гэта ўжо не першы выпадак у нашым рэгіёне. Але, прынамсі, пенсіянерка не паспела ўзяць яшчэ адзін крэдыт.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пенсіянерка вельмі старалася

Жыхарка Сененскага раёну перадала псеўда-каханку амаль 1000 даляраў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение