Фестываль гэты ў гонар Бітвы 1514 года адбываецца штогод пачынаючы з самага пачатку 90-х мінулага стагоддзя. Толькі адзін год ён не адбыўся яшчэ ў тых жа 90-х. Некалькі разоў яго разганяла міліцыя, затрымліваліся ўдзельнікі. Але фестываль працягваў сваё існаванне хаця час ад часу пераўтвараўся ў дастаткова камернае мерапрыемства і арганізоўвася кансператыўна.
У гэтым годзе канспірацыі таксама было дастаткова. І хоць удзельнікаў было непараўнальна меньш чым у 90-я, калі на начоўку на Крапіўна прыязжалі сотні людзей, галоўнае - сам факт, ва ўмовах рэпрэсіяў мерапрыемства адбылося.
Пару дзесяткаў чалавек сабраліся на адной з палянак, якіх не мала каля ракі Крапівенкі. Традыцыйна былі і спевы, і вершы, змаглі даехаць і некаторыя музыкі. Нажаль падрабязнасці мерапрыемства для бяспекі яго ўдзельнікаў мы не можам распавядаць. Але галоўнае сам факт - аршанцы ўшанавалі памяць пераможцаў 1514 года.