Гаворка ідзе пра Антона Сотнікава, які зараз адбывае свой тэрмін у суседнім Шклоўскім раёне ў калоніі №17, якая лічыцца адной з самых цяжкіх для палітычных зняволеных. На днях ён жаніўся проста ў калоніі. Калі ў звычайным жыцці жаніцьба мала чаго дае карыснага, то ў зняволенні гэта як раз вельмі карысная рэч. Сядзелец тады мае права на спатканне са сваёй жонкай і атрыманне перадачаў ад яе.
Антон быў затрыманы 8 лютага 2021 года за масавыя беспарадкі ў Брэсце. Абвінавацілі яго ў хуліганстве. быццам бы ён кінуў банку з зялёнкай у міліцэйскую машыну. За гэта Сотнікаў атрымаў 4,5 гады калоніі. Павіншаваць і проста маральна падтрымаць палітвязня можна даслаўшы ліст па адрасу: ПК №17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Антон Мікалаевіч Сотнікаў