06:00

-9

5 м/с

1016 гПа

09:00

-9

5 м/с

1015 гПа

12:00

-8

5 м/с

1015 гПа

15:00

-7

5 м/с

1013 гПа

18:00

-8

5 м/с

1012 гПа

Рэгіён, Грамадства

Не на аўтобусе, а бягом

21.09.2022 17:39

521 прагляд, 0 каментароў

У дзень Аршанскага полумарафона будуць адмененыя вялікая колькасць аўтобусаў

У суботу Оршу чакае вялікае спартовае мерапрыемства — Аршанскі полумарафон. Для спартсмэнаў сапраўды вялікая падзея, для эыхароў горада вялікія нязручнасці. Шэраг вуліцаў гораду будуць цалкам закрытыя для руху транспарту: Магілёўская, 60 год БССР, праспект Тэкстыльшчыкаў, Савецкая, частка вуліцы Леніна і г.д. Зразумела, што ў сувязі з гэтым і грамадскі транспарт будзе рухацца з праблемамі, або ўвогуле будзе адменены.

Так, на большую частку дня 24 верасня зусім будуць адмененыя аўтобусы на Дуброўна. З Оршы ў Дуброўна не адправіцца 7 аўтобусаў, якія ў звычайны дзень ездзяць з 10-25 жа 15-30. З Дуброўна ў Оршу не паедуць таксама 7 аўтобусаў якія ходзяць па раскладзе з 9-25 да 16-30. Аўтобус які выязжае з Дуброўна а 9-45 даедзе толькі да прыгарада Оршы — да вуліцы Дубровенскай. Потым можна ісці да цэнтра пешкам, або бегам — полумарафон жа!

Таксама будуць адмененыя ўсе прыгарадныя аўтобусы якія едуць у Магілёўскім кірунку і выходзяць з Оршы ў час з 9-45 да 17-00. Гэта тычыцца маршрутаў: Орша-Марозава, Орша-Якаўлевічы, Орша-Казловічы, Орша-Копысь, Орша-Гразіўка.

Аўтобусам Віцебскага накірунку пашанцуе больш — яны паедуць праз Пішчалава.

Аўтобус Віцебск- Дуброўна таксама будзе ездзіць, але без заходу ў Оршу.

Балбасаўскія і Бараньскія маршруты хадзіць будуць толькі праз чыгуначны вакзал.

Зменяцца і гарадскія маршруты, але пра гэта мы напішам пазней. Сачыце за абнаўленнем сайта.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Што рабіць з ільнокамбінатам?

Обсуждение новости: Не на аўтобусе, а бягом

У дзень Аршанскага полумарафона будуць адмененыя вялікая колькасць аўтобусаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение