Гісторыя атрымалася зусім не вясёлая. У Дуброўна скончыўся суд над мясцовым жыхаром які ў п'яным стане забіў свайго субутэльніка.
Пачалося ўсё з таго, што кампанія "саабразіла" на траіх у доме мужчыны для якога гэтая п'янка стала апошняй. Повад быў - на двары было 14 лютага, Дзень усіх закаханых. Таму і пілі не чыста мужской кампаніяй. Была і сужыцельніца гаспадара дома дзе адбылася святкаванне.
Як гэта часта бывае, пад час п'янкі узнікла сварка. Сварка перарасла ў бойку ў якой госць аказаўся мацней. Пракуратура паведамляе, што выпіўшы госць выпіўшаму субутэльніку нанес не меньш за 105 удараў. Біў рукамі, біў нагамі, быў рыдлёўкай, якая аказалася пад рукой і іншымі прадметамі. Паралельна даставалася і сужыцельніцы, не меньш за тры ўдары прыляцела ёй па галаве, калі яна спрабвала разняць мужыкоў.
У выніку збіты субутэльнік ад траўмаў памёр на месцы здарэння.
Што не звычайнага ў такім п'яным забойстве? Ды тое, што пракуратура, каб зрабіць пакаранне больш жорсткім палічыла гэта не проста забойствам чалавека і прымяненнем гвалту ў дачыненні да жанчыны, а "гвалт у дачыненні да іншай асобы (той самай жанчыны - orsha.eu), якая выконвала грамадзянскі абавязак". Грамадзянскім абавязкам палічылі спробу жанчыны разняць п'яных.
Такая трактоўка дзеянняў жанчыны ўзмацняе пакаранне. У выніку па сукупнасці двух абвінавачанняў - забойства і нанясенне пашкоджанняў чалавеку, які выконваў грамадскі абавязак - мужчына атрымаў ажно 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А заадно прымусовае лячэнне ад алкагалізму.