22 верасня выйшаў апошні друкаваны нумар газеты «УзГорак». Рэдакцыя вырашыла прыпыніць выхад выдання, паведамляецца на сайце horki.info. Пра прычыны спынення выхаду нічога не гаворыцца.
«Номер газеты „УзГорак“, который вышел сегодня, 22 сентября, последний. По крайней мере в этом году. Мы решили приостановить выход нашего издания... Надеемся, не навсегда. Придут иные времена, и мы будем работать для вас и вместе с вами, как это было последние 12 лет. Будем писать о людях нашего региона, их жизни и о проблемах, которые их волнуют», — піша рэдакцыя.
Рэдакцыя грамадска-палітычнага выдання знаходзілася ў горадзе Горкі, газета лічылася абласной, але асноўны кантынгент яе чытачоў складалі жыхары Горацкага, Дрыбінскага і Мсціслаўскага раёнаў Магілёўшчыны. Газету ведалі і ў Воршы.