Вечарам ратавальнікам Сененскага раёна паведамілі пра знікненне мужчыны, які пайшоў у лес. Сувязь з мужчынам была, але дзе ён знаходзіцца не разумеў нават ён сам. Мужчына заблукаў у лесе. Адбылося ўсё каля вёскі Бугаі, якая не далёка ад Багушэўска. А ў гэтай частцы Сененскага раёна лясы дастаткова вялікія. Таму шукаць зніклага выехалі не толькі ратавальнік, але і егеря ды мясцовыя паляўнічыя. А час быў ужо поздні таму верагоднасць, што ён правядзе халодную ноч у лесе і яго здароўе стане пад пагрозу нарастала.
У выніку ўсё абыйшлося. На гукі сігнальнай сірэны, якую падавалі ратавальнікі мужчына змог выйсці з лесу і медычная дапамога не спатрэбілася. І гэта не адзіны выпадак у вобласці за гэтыя выходныя, калі грыбнікі масава пайшлі ў лес пасля адкрыцця лясоў.