Пра гэта напісала адно з "экстрэмісцкіх" выданняў. У кадравы дзень Лукашэнка зняў з пасады цэлы шэраг суддзяў. Асабліва было заўважна, што ссыйшлі ў адстаўку суддзі, якім даручалі весці палітычныя працэссы. Па Оршы мы такіх ратацыяў не заўважылі, а ў суседніх раёнах сапраўды такая змена падцверджваецца. Так, у Горацкім судзе быў звольнены Станіслаў Ляшэнка, які адправіў у турму Мікалая Дзядка.
У Шклоўскім судзе знялі з пасады ў сувязі са сканчэннем паўнамоцтваў Аляксандар Тараканаў. Ён у свой час дадаў да тэрміна 1,5 гады калоніі палітвязню Паўлу Аўчарову.