Напрыканцы мінулага года мы пісалі пра адкрыццё на вуглу Леніна і Камсамольскай новай крамы - Еўрашоп. У тым артыкуле мы гаварылі, што памяшканне гэтае мае нейкае пракляцце - увесь бізнэс які пачынаўся тут дастаткова хутка зачыняўся. Былі тут некалькі кавярняў, піцэрыя, потым Еўрашоп. І гэты Еўрашоп не праіснаваў і года.
Цяпер на месцы Еўрашопа адчыніўся алкамаркет "Белтаможсэрвіса". Крама належыць дзяржаўнай мытні і прапануе алкаголь. Тэарэтычна гэта мусіць быць канфіскаваны алкаголь, які дастаўся дзяржаве бясплатны. Але кошты не падобныя на канфіскат - звычайныя кошты, як і ў іншых крамах. Праўда асартымент сапраўды радуе.
Паглядзім колькі цяпер праіснуе на гэтым месцы новая крама. Хаця ў "Белтаможсэрвіса" можа атрымацца дастатоква доўга праработаць у праклятым месцы - усё ж такі дзяржаўная арганізацыя, якая карыстаецца адміністратыўным рэсурсам і мае доступ да бясплатнага тавару.