7 кастрычніка каля 15-30 у аршанскае МНС пазваніла жанчына з просьбай пра дапамогу. Яна заблукала ў лесе каля Лужкоў. Нашчасце ў яе быў тэлефон, але, як аказалася пазней, зайшла жанчына вельмі далёка. Ды і мясцовасць тут балоцістая, што стварала дадатковую пагрозу жыццю жанчыны. Сігналу аўтамабіля яна не чула і ратавальнікам давялося самім ісці ў лес.
Больш за гадзіну ратавальнікі і згубіўшаяся шукалі адзін аднаго. Нашчасце, калі жанчына знайшлася, медычная дапамога ёй не спатрэбілася і разам з пажарнымі яна паехала дамоў.