Служба бяспекі Украіны затрымала кіраўніка завода «Мотор Січ» Вячаслава Багуслаева. Аднаго з найбагацейшых людзей краіны і ўладальніка звання «Герой Украіны» цяпер падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.
Багуслаева падазраюць у змове з карпарацыяй «Росстех» і незаконных пастаўках прадукцыі ваеннага прызначэння для расейскай штурмавой авіяцыі.
«Мотор Січ» — вытворца рухавікоў для авіятэхнікі і прамысловых газатурбінных установак. Кампанія мела бізнэс у Балбасаве, дзе прапаноўвалася рамантаваць верталёты. Аднак затым ва ўладаў Беларусі і Багуслаева здарыўся канфлікт, у Балбасава прыехаў Лукашэнка і загадаў нацыяналізаваць прадыпрыемства. Гісторыя «Мотор Січ» з бізнэсам у Беларусі са скандалам скончылася.