Пра тое, што мужчына заблукаў у ратавальную службу паведаміла маці заблукаўшага, хаця ў таго таксама быў мабільны тэлефон. Мужчына пайшоў у лес каля вёскі Крынкі Лёзненскага раёна 22 кастрычніка. І калі да позняга вечара ён не вярнуўся дамоў, то жанчына запанікавала. У 20-35 яна набрала службу 101.
Ратавальнікі ведалі гэтую мясцовасць. Таму акрамя таго, што запусцілі аўтамабільныя сірэны, якія заблукаўшы хоць і чуў, але не рэагаваў на іх, вырашылі ісці ў лес, каб непасрэдна шукаць мужчыну. Калі ратавальнікі выйшлі на месца дзе быў заблукаўшы, то мужчына проста ляжаў на зямлі. Канешне пры такім халодным надвор'і гэта магло б скончыцца трагічнай начоўкай у лесе, але абыйшлося. Медычная дапамога заблукаўшаму таксама не спатрэбілася.